Ілюстрацыйнае фота
Днём 23 кастрычніка дзяўчына-кіроўца 1994 года нараджэння на легкавіку «Рэно» наехала ў Гродне на пешахода. Ад атрыманых калецтваў 82-гадовая жанчына памерла на месцы аварыі, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Трагічнае ДТЗ здарылася на скрыжаванні вуліц Белуша і Панямунскай. Пацярпелая пераходзіла праезджую частку па-за пешаходным пераходам. Кіроца легкавіка рухалася па крайняй правай паласе з боку Гродна ў накірунку Мінска.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.