Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС
Раніцай 28 кастрычніка ў аграгарадку Жодзішкі Смаргонскага раёна нападчас пажару ў жылым доме знайшлі мёртвым мужчыну 1971 года нараджэння.
Вечарам 28 кастрычніка гарэў прыватны гараж у вёсцы Церахі Шчучынскага раёна. Агнём знішчаны перакрыцці і легкавік «Пежо-Эксперт» 2002 года выпуску, які стаяў у гаражы.
Прычыны пажараў высвятляюцца.