Матацыкл "Хонда" пасля ДТЗ у Ваўкавыскім раёне
30 кастрычніка каля 20.00 у Ваўкавыскім раёне ў мотааварыі загінулі два чалавекі, паведамляе абласная ДАІ
Аварыя здарылася ў гарадскім пасёлку Рось на Заходняй вуліцы. На закругленні дарогі ўлева кіроўца матацыкла «Хонда» страціў кіраванне, матацыкл стукнуўся ў правы бардзюр і вылецеў на збочыну.
У выніку ДТЗ мужчыны 43 і 44 гадоў ад атрыманых калецтваў памерлі на месцы аварыі. Абодва рухаліся на матацыкле без моташлемаў.
На месцы аварыі працавалі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ