Гарэў дом
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС
Наступствы пажару ў Валеўцы
Ноччу 1 лістапада паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў аграгарадку Валеўка Навагрудскага раёна. У жылым пакоі знайшлі мёртвым гаспадара дома 1964 года нараджэння. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці і маёмасць у доме.
Згарэў легкавік
«Аўдзі-80» пасля пажару
Усё што засталося
Вечарам 31 кастрычніка ў вёсцы Клайшы Воранаўскага раёна згарэў легкавік «Аўдзі-80» 1985 года выпуску.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС