На месцы наезду на падлетка ў Лідзе
Вечарам 31 кастрычніка на вуліцы Фамічова ў Лідзе легкавік «БМВ» наехаў на непаўнагадовага пешахода, які ішоў па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе абласная ДАІ
У выніку наезду 15-гадовы хлопец з пераломам левай нагі быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу.
ДАІ нагадвае ўдзельнікам руху пра неабходнасць выканання ПДР і асаблівую пільнасць і асцярожнасць на дарогах у цёмны час сутак.
Фота ДАІ