У гарадскім скверы ў Навагрудку 46-гадовы мужчына каля 15 гадзін у мінулы аўторак дэманстратыўна праводзіў пэўныя маніпуляцыі ў раёне паха, калі па алеі ішла 33-гадовая жанчына, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Жанчына спачатку прайшла міма, але потым падумала, што такую карціну могуць пабачыць дзеці, вярнулася, зафіксавала дзеянні мужчыны і перадала інфармацыю ў міліцыю.
Хутка мужчыну затрымалі. Вядома, што ён вядзе асацыяльны лад жыцця, а свае дзеянні патлумачыў жаданнем спадабацца даме.
Супраць зламысніка ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства», адзначаецца ў паведамленні.