Ілюстрацыйнае фота
31 кастрычніка на адным з хутароў у вёсцы Самборы Гродзенскага раёна быў выеўлены міні-завод па вытворчасці самагонкі, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
На месцы знайшлі каля 7000 літраў самагоннай брагі, больш за 280 літраў гатовай прадукцыі і самагонны аппарат. Хутка ўстанавілі ўладальніка гэтага дабра, ім аказаўся 30-гадовы жыхар Свіслацкага раёна. Мужчына ўсю самагонку настойваў у дубовых бочках.
Гатовую прадукцыю і брагу міліцыянеры знішчылі, самагонны аппарат забралі. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Уладальніку міні-завода пагражае штраф да 5 базавых адзінак, адзначаецца ў паведамленні.