У Скідзелі гарэла гаспадарчая пабудова
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
1 лістапада ў 20.08 выратавальнікам паступіла паведамленне, што на Чыгуначнай вуліцы ў Скідзелі гарыць прыватная гаспадарчая пабудова.
Калі выратавальнікі прыбылі на месца, дах драўлянага будынку быў ахоплены полымем.
У гэты час 66-гадовы гаспадар пабудовы знаходзіўся дома і не ведаў пра пажар — выратавальнікаў выклікалі суседзі.
Работнікі МНС ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцці. Верагоднай прычынай вогненнага здарэння стала кароткае замыканне электраправодкі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС