
Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, пацярпелых няма, паведамляе МНС
Днём 2 лістапада на вуліцы Качанава ў Лідзе гарэў гандлёва-забаўляльны цэнтр. У выніку пажару агнём пашкоджаны ўцяпляльнік на плошчы 25 квадратных метраў, дэфармавана знешняя металічная аздоба сцен. Ніхто не пацярпеў. Эвакуацыя людзей не праводзілася.
Вечарам 2 лістапада ў вёсцы Радунь Карэліцкага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. Агнём пашкоджаны сцены і дах будынка.
Ноччу 3 лістапада ў вёсцы Рымцелі Смаргонскага раёна гарэў жылы дом. Агонь пашкодзіў сцяну, перакрыцці і дах дома.
Прычыны пажараў высвятляюцца.