Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС
Днём 3 лістапада ў вёсцы Кусціна Навагрудскага раёна гарэла лецішча. У выніку пажару агнём знішчана маёмасць, перакрыцці і дах, пашкоджаны сцены дома.
У гэты ж дзень на праспекце Янкі Купалы ў Гродне загарэўся дах шматпавярховіка. Агнём пашкоджана гідраізаляцыя даху.
Вечарам 3 лістапада ў вёсцы Яськаўцы Лідскага раёна цалкам згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.
У гэты ж вечар агонь цалкам знішчыў гаспадарчую пабудову на прыватным падворку ў вёсцы Бярдовічы Слонімскага раёна.
Прычыны пажараў высвятляюцца.