На месцы наезду на пешахода ў Гродне
5 лістапада каля 21 гадзіны на скрыжаванні вуліцы Захарава з праспектам Касманаўтаў у Гродне здарылася аварыя, у якой пацярпеў пешаход, паведамляе абласная ДАІ
Устанавілі, што кіроўца легкавіка «Рэно» рухаўся па вуліцы Захарава з боку Парахавой і паварочваў налева. У гэты час ішоў дождж, і кіроўца наехаў на пешахода, які пераходзіў дарогу па пешаходнаму пераходу злева направа на зялёнае святло светлафора.
59-гадовага пешахода з траўмамі даставілі ў бальніцу для акзання медыцынскай дапамогі.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ