За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, людзі не пацярпелі, паведамляе МНС
Ноччу 6 лістапада на вуліцы Чаркасава ў Ашмянах гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агонь пашкодзіў сцены і дах.
Днём 6 лістапада ў тым жа Астраўцы на вуліцы 60 год Кастрычніка загарэлася прыватная лазня. У выніку пажару пашкоджаны перакрыцці, сцены, столь, закурадымлена маёмасць.
Таксама 6 лістапада ў 17.46 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў завулку Асланава ў Смаргоні. Там агнём пашкоджаны перакрыцці і закурадымлены сцены дома.
Прычыны пажараў высвятляюцца.