Ілюстрацыйнае фота
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
У канцы кастрычніка кампанія маладых людзей адпачывала ў бары ў Мастах. Калі хлопцы выходзілі з бара, да іх пачаў чапляцца 22-гадовы мясцовы жыхар. На яго дзеянні ніхто не рэагаваў, каб пазбегнуць праблем. Калі малады чалавек зразумеў, што яго ігнаруюць, то падбег і стукнуў нагой у жывот 19-гадоваму хлопцу.
Пра здарэнне паведамілі ў Мастоўскі РАУС. Западозраны ў злачынстве быў адшуканы і затрыманы. Следчым камітэтам супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».