За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Наступствы пажару ў Гродзенскім раёне
Днём 9 лістапада ў вёсцы Сіўкова Гродзенскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Калі выратавальнікі прыехалі на месца, дах блочнага будынку быў ахоплены полымем.
Гаспадарчая пабудова належыць 77-гадоваму мясцоваму жыхару. Калі здарыўся пажар, гаспадар займаўся хатнімі справамі. Выратавальнікаў выклікалі суседзі, якія заўважалі дым, што ішоў з будынка суседа.
Дах згарэў
Работнікі МНС хутка ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў дах, перакрыцці і маёмасць у будынку.
Найбольш верагодна, што да ўзгарання прывяло кароткае замыканне электраправодкі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС