Пра гэта паведамляе рэсурс МНС
Прадстаўнікі службы выратавання накіраваліся па маршруце аўталаўкі і распавядалі вяскоўцам пра надзвычайныя сітуацыі, якія здарыліся ў раёне і іх прычыны, нагадалі правілы эксплуатацыі электраабсталявання і пячнога ацяплення, звярнулі ўвагу на недапушчальнасць выпальвання сухой расліннасці.
Асаблівыую ўвагу выратавальнікі звярнулі на недапушчэнне палення ў месцах для сну і прапанавалі палельшчыкам адмовіцца ад дрэннай звычкі, памянязшы цыгарэту на цукерку.
Падчас сустрэч інспектары рэкамендавалі вяскоўцам усталяваць у хаце пажарныя апавяшчальнікі і адказвалі на пытанні па пажарнай бяспецы, якія ўзнікалі.
Фота МНС