Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
У пачатку лістапада 14-гадовы падлетак займаўся спортам у адной са школ у Мастах. Пасля трэніроўкі ён пайшоў у пераапраналку, дзе заўважыў, што адна шафа для пераапранання адкрыта. Хлопец заглянуў туды і ўбачыў мабільны тэлефон маркі «Xiaomi», які забраў сабе. Пасля гэтага падлетак занёс тэлефон у цэнтр па рамонту тэлефонаў, каб «прашыць» яго.
Уладальнік мабільніка не змог яго знайсці і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Супрацоўнікі Мастоўскага РАУС устанавілі асобу западозранага ў крадзяжы і затрымалі яго. Украдены смартфон канфіскавалі, а супраць падлетка ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».
Фота УУС