Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-3 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-3 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-3 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Смаргонскім раёне гарэў жылы дом

15 ноября 2023 9:33
Поделиться:
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, канстатуе рэсурс МНС

Пасля пажару

14 лістапада ў 13.10 смаргонскія выратавальнікі выехалі ў аграгарадок Солы тушыць прыватны жылы дом.

53-гадовая гаспадыня дома адчула пах гарэння ў доме і ўбачыла, што тлее сцяна ў адным з пакояў. Жанчына адразу паведаміла пра здарэнне выратавальнікам.

Байцы МНС аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Агонь пашкодзіў сцяну на плошчы 1 кв. метр. Верагоднай прычынай пажару стаў аварыйны рэжым працы электрасеткі.

Наступствы пажару

Сёлета за 10 месяцаў на Гродзеншчыне здарылася 160 так званых электрычных пажараў. Каб іх пазбегнуць, патрэбна сачыць за спраўнасцю электраправодкі, своечасова замяняць старую праводку, не дапускаць перагрузак сеткі, не пакідаць без нагляду ўключаныя ў сетку электрапрыборы і зарадныя прыстасаванні мабільных тэлефонаў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram