Ілюстрацыйнае фота
Здарылася гэта днямі на адной з баз адпачынку ў Гродзенскім раёне, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
38-гадовая жыхарка Гродна адпачывала ў кампаніі знаёмых. Цягам дня жанчына піла спіртныя напоі, весялілася. У адным з пакояў яна заўважыла кашалёк знаёмага. Побач нікога не было. Жанчына заглянула ў кашалёк і ўбачыла там больш за 2800 рублёў, якія забрала сабе.
Праз некторы час мужчына адкрыў кашалёк, грошай там ужо не было, і ён звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Супрацоўнікі Гродзенскага РАУС устанавілі асобу западозранай у злачынстве і затрымалі яе. Супраць гродзенкі ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».