Гарэў інтэрнат у Ваўкавыску
7 пажарных разлікаў накіраваліся на месца пажару. На першым паверсе інтэрната было моцнае задымленне. Гарэла ў адным з пакояў.
Моцнае задымленне на першым паверсе
Выратавальнікі пачалі эвакуацыю людзей і тушэнне пажару. Падчас разведкі ў адным з пакояў знайшлі непрытомнага 57-гадовага наймальніка жылля. Мужчыну вынеслі на свежае паветра і перадалі быгадзе медыкаў хуткай дапамогі. Аднак рэанімацыйныя мерапрыемствы выніку не далі —дактары канстатавалі смерць пацярпелага.
У суседнім пакоі выратавальнікі знайшлі 40-гадовага мясцовага жыхара, надзелі на яго спецыяльную маску для аховы органаў дыхання, вывелі на чыстае паветра і перадалі медыкам. Пасля медыцынскага агляду яго пусцілі дамоў.
З інтэрната эвакуіравалі 36 чалавек, з іх 7 дзяцей. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася, а пасля праветрывання жыхары інтэрната вярнуліся ў свае пакоі.
На ліквідацыю ўзгарання выратавальнікам спатрэбілася каля паўгадзіны. Агнём былі пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, канапа, аконная рама, закурадымлены сцены і столь у пакоі, які гарэў.
У пакоі пасля пажару
Верагоднай прычынай гэтага вогненнага здарэння стала неасцярожнае паленне, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС