Ілюстрацыйнае фота
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Будзе арганізаваны ўзмоцнены кантроль за кіроўцамі ў стане алкагольнага ап’янення і кіроўцамі, якія не маюць правоў кіравання, а таксама папярэджанне ДТЗ па іх віне.
У сувязі са скарачэннем светлавога дня асаблівая ўвага будзе надавацца кантролю за эксплуатацыяй грузавога і пасажырскага транспарту ў частцы адпаведнасці іх знешняга выгляду, тэхнічнага стану, а таксама наяўнасці допуску да ўдзелу ў дарожным руху.
У гэтыя дні будзе арганізаваны негалосны і змешаны кантроль за дарожным рухам, адзначаецца ў паведамлені.
Да ведама
За бягучы перыяд 2023 года на Гродзеншчыне зарэгістравана 69 фактаў наезду транспарту на пешаходаў, у якіх 11 чалавек загінулі і 61 атрымаў раненні рознай ступені цяжкасці.