Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Вечарам 17 лістапада гарэў дачны дом на тэрыторыі садовага кааператыва імя Карбышава каля вёскі Каробчыцы Гродзенскага раёна. У выніку пажару агнём пашкоджаны перакрыцці і дах.
Ноччу 18 лістапада гарэла прыватная гаспадарчая пабудова на вуліцы Якуба Коласа ў гарадскім пасёлку Воранава. Агнём пашкоджаны дах і маёмасць ў будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.