На месцы наезду ў Ашмянах
ДТЗ, у якім пацярпеў малалетні хлопчык, адбылося 17 лістапада каля 15 гадзін у Ашмянах, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
33-гадовая жанчына ехала на легкавіку Daewoo Matiz ад Піянерскага завулка да Савецкай вуліцы. Справа ад яе па тратуары ішоў хлопчык, які ў нейкі моман сышоў з тратуара на дарогу перад машынай і патрапіў пад колы.
8-гадовы пешаход атрымаў пералом левай нагі і быў дастаўлены ў бальніцу для аказання дапамогі.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ