Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Раніцай 18 лістапада гарэла трохпакаёвая кватэра на першым паверсе шматпавярховіка на вуліцы Камарова ў Гродне. У выніку пажару агнём пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь у кватэры.
Днём 18 лістапада ў гарадскім пасёлку Астрыно Шчучынскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у будынку.
Раніцай 19 лістапада ў вёсцы Каменка Гродзенскага раёна гарэла прыватная лазня. Агнём знішчаны дах, перакрыцці і пашкоджаны сцены лазні.
Прычыны пажараў высвятляюцца.