Гарэў жылы дом у Зэльве
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся 2 пажары, 1 чалавек загінуў, паведамляе МНС
Гарэла ў падвале шматкватэрнага дома ў Слоніме
19 лістапада ў 17.01 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у падвале шматкватэрнага жылога дома на Чырвонаармейскай вуліцы ў Слоніме. У выніку пажару агнём пашкоджаны драўляныя дзверы падвальнай ячэйкі і драўлянае крэсла. У карыдоры падвальнага памяшкання на падлозе знайшлі цела мужчыны.
Абгарэлае крэсла ў Слоніме
У гэты ж дзень здарыўся пажар у жылым доме ў Зэльве. Там агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, маёмасць у доме, закурадымлены сцены і столь. Байцы МНС выратавалі гаспадара дома.
Наступствы пажару ў Зэльве
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС