Tesla пасля ДТЗ у Гродне
Пра гэта паведамляе абласная ДАІ
19 лістапада ў 17.52 на Падольнай вуліцы ў Гродне каля дома №14 36-гадовы кіроўца легкавіка Tesla не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет.
У выніку ДТЗ пацярпелых няма, аднак аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, адзначаецца ў паведамлені.
Інспектары ДАІ заклікаюць кіроўцаў быць больш уважлівымі і асцярожнымі на дарогах ды паставіць на свае машыны зімовыя шыны.
Фота ДАІ