Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажыры, у агні загінулі два чалавекі, паведамляе МНС
Ноччу 21 лістапада выратавальнікам паступіла паведамленне, што гарыць жылы дом у вёсцы Рацічы Гродзенскага раёна. У выніку пажару загінуў гаспадар дома 1977 года нараджэння і мужчына, асоба якога ўстанаўліваецца. Дом цалкам згарэў.
Вечарам 20 лістапада на Зарэчнай вуліцы ў Ашмянах гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агнём знішчана маёмасць і перакрыцці ў будынку, пашкоджаны сцены.
У гэты ж вечар гарэў жылы дом у вёсцы Старына Мастоўскага раёна. У выніку знішчаны маёмасць, перакрыцці і дах.
Прычыны пажараў высвятляюцца.