Пасля аварыі ў Іўеўскім раёне
20 лістапада каля 8 гадзін раніцы адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў 29-гадовы пасажыр легкавіка, паведамляе абласная ДАІ
Устанавілі, што 51-гадовая кіроўца Mitsubishi на 4-ым кіламетры аўтадарогі Іўе – Лукашына каля вёскі Лукашына не справілася з кіраваннем, з’ехала ў правы па ходу руху кювет, дзе перакулілася.
У выніку ДТЗ 29-гадовы пасажыр патрапіў у бальніцу з пераломамі і іншымі траўмамі.
Абодва ўдзельнікі руху былі прышпілены пасамі бяспекі, што засцерагло ад больш сур’ёзных траўмаў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ