Днямі ў Гродна інспектары ДАІ затрымалі кіроўцаў, адзін з якіх сеў за руль п'яны і з пратэрмінаваным пасведчаннем, а другі без правоў вёз дзіця ў школу, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Ноччу 20 лістапада на Паўднёвай вуліцы супрацоўнікі ДАІ спынілі легкавік Audi для праверкі дакументаў і фізічнага стану кіроўцы.
У 35-гадовага жыхара Гродна меліся прыкметы алкагольнага ап’янення. Медыцынскі агляд засведчыў 1,1 праміле алкаголю ў яго арганізме.
У пратаколе апытання кіроўца патлумачыў, што напярэдадні вечарам выпіў 2 літры піва, а потым вырашыў з’ездзіць у краму па прадукты.
Акрамя ап’янення, у мужчыны было пратэрмінавана пасведчанне кіроўцы. Яго адхілілі ад кіраванне, а машыну паставілі на штрафстаянку.
Цяпер парушальніку пагражае штраф у 200 базавых адзінак і пазбаўленне правоў кіроўцы на 5 гадоў.
У другім выпадку раніцай 17 лістапада на Саламенкоўскай вуліцы ў Гродне інспектары ДАІ спынілі для праверкі дакументаў аўтамабіль Iveco пад кіраваннем 42-гадовага мужчыны, які сказаў, што ён пазбаўлены правоў кіравання ў лістападзе 2022 года за кіраванне ў стане алкагольнага апхянення.
Кіроўцу ад кіравання адхілілі, а машыну даставілі на штрафстаянку. Цяпер яму пагражае адміністрацыйная адказнасць за бяспраўнае кіраванне.
Фота ДАІ
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».