Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-3 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-5 °C
Мосты
переменная облачность
-6 °C
Дятлово
переменная облачность
-6 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Сяргей Чыгрын выдаў кнігу «Верыў у Беларусь. Аляксандр Герасіменка»

24 ноября 2023 10:17
Поделиться:

Вокладка кнігі

Новая кніга пісьменніка са Слоніма Сяргея Чыгрына "Верыў у Беларусь. Аляксандр Герасіменка" днямі пабачыла свет у Мінску.

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці першага гарадскога кіраўніка Мінска ў незалежнай Беларусі Аляксандра Герасіменкі (1946 – 2017).

Аляксандр Герасіменка ў свой час быў намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Балгарыі, Грэцыі і Латвіі, кіраўніком Рады старэйшын Мінскага гарвыканкама.

У кнігу ўваходзяць успаміны калег і сяброў палітыка, выбраныя інтэрв’ю з ім розных гадоў і фотаздымкі з фамільных архіваў Аляксандра Герасіменкі, яго сваякоў і сяброў.

Новая кніга Сяргея Чыгрына выйшла накладам у 200 асобнікаў і будзе распаўсюджвацца на прэзентацыях, адзначыў аўтар.

— Цяпер чакаю выхаду сваёй кнігі казак і п’ес для дзяцей «Хітрыкі Бабы Ягі». Кніжка павінна хутка пабачыць свет у Гомелі, — прызнаўся ў размове з аўтарам гэтых радкоў Сяргей Чыгрын.

Наш канал в Telegram