ДТЗ у Шчучынскім раёне
Гэтае ДТЗ адбылося каля 12 гадзін дня 23 лістапада на 222-ім кіламетры аўтадарогі Мінск – Гродна каля вёскі Балі, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
28-гадовая кіроўца МАZа пры абгоне аўтобуса не справілася з кіраваннем і з’ехала ў правы па ходу руху кювет ды перакулілася. У выніку ДТЗ пацярпела 23-гадовая пасажырка аўтамабіля, якую з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу.
Як прызналася пацярпелая, яна не была прышпілена пасам бяспекі, адзначаецца ў паведамленні.
Па факце гэтай аварыі прызначана праверка.
Фота ДАІ