За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС
Наступствы пажару ў Слоніме 26 лістапада
Выгарала
Вечарам 26 лістапада гарэў жылы дом на вуліцы 7-ы Пераезд у Слоніме. На пажары загінуў гаспадар дома 1941 года нараджэння. Агонь пашкодзіў падлогу ў пакоі на плошчы 1 кв. метр.
Верагодная прычына пажару — неасцярожнае паленне гаспадара хаты, адзначаецца ў паведамленні.
Таксама вечарам 26 лістапада на вуліцы Фолюш у Гродне гарэў будынак, які не эксплуатуецца. У выніку пажару агнём пашкоджаны перакрыцці і страпільная сістэма даху на плошчы 200 кв. метраў. Людзі не пацярпелі.
Гарэла нежылая хата
У гэты ж вечар у вёсцы Лукашына Іўеўскага раёна здарыўся пажар у нежылым доме. Там агнём пашкоджаны перакрыцці і сцяна дома на плошчы 3 квадратныя метры.
Наступствы пажару ў Лукашына
Прычыны гэтых пажараў высвятляюцца.
В наши дни вряд ли возможно обходиться без мобильного телефона. Но задумывались ли вы когда-нибудь,…
Старый метод предотвращения храпа, который часто использовали солдаты, чтобы не выдать противнику свои позиции.
В среду на Гродненщине возможны грозы.
Инцидент произошел 12 апреля в Минске, о котором сообщила в МЧС женщина.
Кладовщик, архитектор, повар — в Слониме открыты вакансии для специалистов разных направлений. Свежие предложения о…
По данным Барановичского отдела ЗАГС, за период с 21 по 27 марта было зарегистрировано 24…