Ілюстрацыйнае фота
Аператыўнікі Смаргонскага РАУС устанавілі асобу мужчыны, які 8 лістапада з фае інтэрната ў Смаргоні забраў не прышпілены ровар, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Свой ровар пакінуў у фае падлетак у пачатку лістапада. У хуткім часе яго запрыкмеціў 39-гадовы мужчына, які, пры выпадку, забраў ровар сабе.
Знікненне ровара заўважыла маці падлетка і звярнулася па дапамогу ў міліцыю.
Міліцыянеры знайшлі і затрымалі западозранага ў злачынстве. Украдзены ровар забралі, а супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».
Тым часам міліцыянеры раяць уладальнікам транспартых сродкаў не пакідаць іх у месцах, скуль зламыснікі могуць лёгка іх украсці.