Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Ноччу 29 лістапада выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры шматпавярховіка на вуліцы Гагарына ў Гродне. Работнікі МНС выратавалі з агню гаспадара кватэры і суседку з кватэры паверхам вышэй.
У выніку ўзгарання ў кватэры пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь.
Прычына пажару высвятляецца.