Ілюстрацыйнае фота
Пра гэта паведамляе рэсурс выратавальнікаў
Вечарам 29 лістапада падчас пажару ў жылым доме ў вёсцы Глебавічы Бераставіцкага раёна загінуў гаспадар дома 1931 года нараджэння, а яго жонка 1933 года нараджэння і дачка 1979 года нараджэння (інвалід 1 групы) былі выратаваны з агню суседам і шпіталізаваны з атручваннем прадуктамі гарэння ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.
Агнём знішчана маёмасць у доме і перакрыцці.
Прычына пажару высвятляецца.