Абласная ДАІ прыводзіць прыклады дарожна-транспартных здарэнняў, якія адбыліся на дарогах Гроддзенскай вобласці за адны суткі з самымі ўражлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху — пешаходамі і раварыстамі
Каля 17 гадзін 29 лістапада зафіксавана ДТЗ з удзелам раварыста ў Свіслацкім раёне. Устанавілі, што 28-гадовы кіроўца “Фольксвагена” наехаў на 77-гадовую пенсіянерку, якая на ровары перасякала дарогу Грыцкі – Раневічы. У выніку ДТЗ у жанчыны дыягназавалі траўмы галавы, з якімі яе даставілі ў бальніцу.
Каля 21 гадзіны ў гэты ж дзень у аграгарадку Ёлка Зэльвенскага раёна 39-гадовы кіроўца “Лады” на Пралетарскай вуліцы каля дома №9 наехаў на 48-гадовага мужчыну, які п’яны пераходзіў праезджую частку без флікіраў. У выніку наезду пешаход атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу.
Тым жа вечарам у Гродне на Індурскай шашы 50-гадовы кіроўца легкавіка “Рэно” на Паўднёвай вуліцы наехаў на 54-гадовага пешахода, які пераходзіў вуліцу на забаронны сігнал светлафора. У выніку наезду пешаход арымаў пералом нагі і вывіх пляча і быў шпіталізаваны ў бальніцу.
Па усіх гэтых фактах праводзяцца праверкі, а ДАІ настойліва просіць пешаходаў пазначаць сябе флікерамі ў цёмны час сутак ды перасякаць праезджую частку ў дазволеных месцах і на зялёнае святло светлафора.
Фота ДАІ
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».
О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.
В планах у предприятия - строительство нового логистического центра.