Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Раніцай 30 лістапада ў вёсцы Едкі Лідскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агонь пашкодзіў дах будынка. І гэтай жа раніцай у Едках успыхнуў пажар у будынку калгаснага цялятніка, які цяпер не эксплуатуецца. У выніку ўзгарання закурадымлены сцены і столь у будынку. Нанесеная гаспадарцы шкода падлічывецца.
Ноччу 1 снежня на Садовай вуліцы ў Іўі гарэў прыватны гараж. У выніку ўзгарання пашкоджаны перакрыцці і абрашотка на плошчы 6 кв. метраў, а таксама пашкоджана маёмасць і закурадымлены сцены ў гаражы.
Прычыны пажараў высвятляюцца.