Ілюстрацыйнае фота
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
1 снежня каля 12 гадзін супрацоўнікі ДАІ спынілі ў Астравецкім раёне мікрааўтобус «Фольксваген» пад кіраваннем 32-гадовага жыхыра Маладзечанскага раёна. У багажніку і салоне аўтамабіля былі выеўлены каністры з самагонкай колькасцю 41 штука —1000 літраў.
Паводле кіроўцы, гэтую прадукцыю ён набыў у Віцебскай вобласці і вёз яе да сябе дамоў.
Машыну і кіроўцу даставілі ў Астравецкі РАУС для разбіральніцтва.