На пажары ў Лідзе выратавалі мужчыну
Пасля пажару ў Лідзе
Днём 4 снежня гарэла кватэра на вуліцы Куйбышава ў Лідзе. У выніку ўзгарання пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, закурадымлены сцены і столь у пакоі. Работнікі МНС выратавалі з агню мужчыну, які жыве сумесна з гаспадыняй кватэры. З атручваннем прадуктамі гарэння, тэрмічнымі апёкамі твару і локцяў на абедзвюх руках пацярпелы шпіталізаваны ў Лідскую ЦРБ.
Раніцай 4 снежня гарэў жылы дом на вуліцы Леніна ў Шчучыне. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.
Гэтай жа раніцай гарэў жылы дом у 3-ім завулку Свярдлова ў Навагрудку. Там агонь пашкодзіў дах, перакрыцці і сцяну ў доме.
Таксама 4 снежня на Сацыялістычнай вуліцы ў Іўі гарэў гараж. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці і маёмасць у гаражы.
Яшчэ адзін гараж у гэты дзень гарэў на вуліцы Зыгмунта Мінейкі ў Ашмянах. Там агнём пашкоджаны перакрыцці, закурадымлены сцены і столь.
У вёсцы Скубелі Астравецкага раёна 4 снежня гарэла прыватная лазня. Агонь пашкодзіў дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у лазні.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС