Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, канстатуе МНС
Днём 6 снежня ў вёсцы Стокі Свіслацкага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агонь пашкодзіў дах на плошчы 20 кв. метраў, перакрыці і маёмасць у будынку.
У гэты ж дзень у вёсцы Супраненты Астравецкага раёна гарэў жылы дом. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.
Таксама 6 снежня ў вёсцы Ляжневічы Іўеўскага раёна гарэў гараж на прыватным падворку. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці і маёмасць у гаражы.
Яшчэ адзін гараж гарэў ноччу 7 снежня ў вёсцы Гарадзішча Воранаўскага раёна. Там агонь цалкам знішчыў гараж і легкавік «Chrysler Voyager» 1998 года выпуску, які там знаходзіўся.
Прычыны пажараў высвятляюцца.