Днём 6 снежня свіслацкім выратавальнікам паступіла паведамленне, што на прыватным падворку на Камсамольскай вуліцы ў вёсцы Занкі абваліўся дах летняй кухні і заваліў чалавека, канстатуе рэсурс МНС
Работнікі МНС хутка прыбылі на месца і выявілі, што пад заваламі знаходзіцца 42-гадовы мужчына.
Як высветлілася, гаспадар пабудовы разам з таваршым разбіралі печ у летняй кухні. Сцены былі дэмантаваны раней, а дах трымаўся на часовых драўляных падпорках. У нейкі момант адбыўся абвал. Гаспадар паспеў выбрацца і не пацярпеў, а яго таварыш застаўся заціснутым пад будаўнічай канструкцыяй.
Пацярпелы быў у прытомнасці і скардзіўся на боль у нагах і руцэ. Выратавальнікі супакоілі мужчыну і з дапамогай спецыяльных інструментаў і пад’ёмных падушак прыпаднялі канструкцыю, вынялі пацярпелага і перадалі яго медыкам хуткай дапамогі.
У цяжкім стане з рознымі траўмамі мужчыну шпіталізавалі ў цэнтральную раённую бальніцу.
Фота МНС