Ілюстрацыйнае фота
Днём 8 снежня ў аграгарадку Індура Гродзенскага раёна гарэў нежылы дом. Агнём знішчаны дах і маёмасць у доме.
8 снежня ў 16.50 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка «Mercedes-Benz 230» на неахоўная стаянцы каля шматпавярховіка на вуліцы В.Глухава ў Гродне. У выніку пажару агнём пашкоджана абсталяванне маторнага адсека легкавіка і панэль прыбораў.
Вечарам 8 снежня ў вёсцы Брузгі Гродзенскага раёна гарэў нежылы дом і гаспадарчая пабудова пад адным дахам. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцці і пашкоджаны сцены будынкаў.
У гэты ж вечар на Чырвонаармейскай вуліцы ў Ашмянах гарэла кватэра на трэцім паверсе пяціпавярховіка. У выніку ўзгарання пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці і ложак.
Ноччу 9 снежня на неахоўнай стаянцы каля шматпавярховіка на вуліцы Белыя Росы ў Гродне загарэўся легкавік «Сеат-Таледа». У выніку загарання пашкоджаны пярэдні бампер машыны.
Прычыны пажараў высвятляюцца.