Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, адзін чалавек загінуў у агні, паведамляе МНС
Раніцай 9 снежня ў аграгарадку Пескаўцы Лідскага раёна гарэў жылы дом. Агнём знішчаны дах, чаткова перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме. Знойдзены мёртвым гаспадар дома 1973 года нараджэння.
Гэтай жа раніцай выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар на дачы ў садовым таварыстве «Хімік-2» Гродзенскага раёна. У выніку ўзгарання ў дачным доме агнём пашкоджаны дах і маёмасць.
Днём 9 снежня выратавальнікам паведамілі пра задымленне ў падвале адміністрацыйнага будынка на праспекце Кляцкова ў Гродне. У выніку ўзгарання закурадымлены сцены і столь у падвале.
Прычыны пажараў высвятляюцца.