Наступствы пажару ў Іўеўскім раёне
За апошнія суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здарыліся 2 пажары, 1 чалавек выратаваны з агню, паведамляе МНС
Днём 10 снежня гарэў жылы дом у вёсцы Дунай Іўеўскага раёна. Работнікі МНС вынеслі з агню гаспадара дома, якому шпіталізацыя не спатрэбілася. У выніку пажару агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, закурадымлены сцены, столь і маёмасць у доме.
У гэты ж дзень гарэў жылы дом у вёсцы Гушчыцы Гродзенскага раёна. Там у выніку ўзгарання пашкоджаны дах, перакрыцці, закурадымлены сцены і столь у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС