Вечарам 8 снежня ў аграгарадку Верцялішкі Гродзенскага раёна каля дома №6 інспектары ДАІ спынілі легкавік «Опель» для праверкі дакументаў і фізічнага стану кіроўцы, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Кіраваў легкавіком 34-гадовы мужчына, які не меў пры сабе ніякіх дакументаў, але меў прыкметы алкагольнага ап’янення. Медыцынскае даследаванне паказала 1,2 праміле алкаголю ў яго арганізме.
Пасведчання кіроўцы мужчына быў пазбаўлены сёлета ў сакавіку за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.
У пратаколе апытання кіроўца патлумачыў, што напярэдадні вечарам выпіў два літры піва і паехаў у мясцовую краму па дабаўку.
Кіроўцу ад кіравання адхілілі, легкавік даставілі на штрафстаянку. Цяпер вяскоўцу пагражае крымінальная адказнасць за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення паўторна цягам аднаго года, а яго легкавік падлягае канфіскацыі, адзначаецца ў паведамлені.
Более 40 тысяч вакансий в Минске предлагает Государственная служба занятости. Подобрали для вас самые свежие…
Эффективная защита пенсионеров - важнейший критерий социальной политики Беларуси. Какие вопросы чаще всего возникают при…
Слонимская ЦРБ может стать четвертым в Гродненской области межрайцентром.
Два музыкальных коллектива Слонимской детской школы искусств завоевали дипломы лауреата III степени на международном конкурсе.
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…