Ілюстрацыйнае фота
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Супрацоўнікі Смаргонскага РАУС атрымалі інфармацыю, што 39-гадовы жыхар Маладзечна можа займацца ў Смаргоні вытворчасцю самагонкі. Інфармацыя пацвердзілася.
12 снежня ў арэндаваным мужчынам ангары міліцыянеры знайшлі міні-завод па вытворчасці самагонкі, 1500 літраў брагі і больш за 700 літраў гатовай прадукцыі. Знойдзеная брага і самагонка была знішчана праваахоўнікамі.
У гэты ж дзень другая рэйдавая група знайшла больш за 400 літраў самагонкі ў 64-гадовага мясцовага жыхара. Самагонку мужчына захоўваў у гаражы ў пластыкавых каністрах.
Па гэтых фактах ахоўнікі правапарадку праводзяць праверкі, адзначаецца ў паведамленні.