Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Вечарам 15 снежня на вуліцы Міцкевіча ў Ашмянах гарэў жылы дом. Агнём знішчана маёмасць у жылым пакоі, закурадымлены сцены і столь.
У гэты ж вечар выратавальнікам прыйшло паведамленне пра пажар у гаражы, які выкарыстоўваецца пад шынмантаж, на Гродзенскай вуліцы ў Навагрудку. Там агонь пашкодзіў абшыўку сцен і маёмасць у гаражы.
Прычыны пажараў высвятляюцца.