Ілюстрацыйнае фота
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Днямі супрацоўнікі Ашмянскага РАУС падчас рэйдавых мерапрыемстваў выявілі датычнага да крадзяжу кіроўцу аднаго з мясцовыз прадпрыемстваў.
Як высветлілася, мужчына сёлета са жніўня па лістапад паспеў прысвоіць з даверанага яму аўтатранспарта 380 літраў саляркі. Страты прадпрыемства склалі больш за 800 рублёў.
Супраць кіроўцы ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Прысваенне альбо растрата», адзначаецца ў паведамленні.