Сакратар ЦВК Беларусі Алена Балдоўская
Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маюць права зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.
Для правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання ў Беларусі будуць сфармаваны 1394 выбарчыя камісіі.
Сакратар ЦВК Алена Балдоўская нагадала, што кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў можа быць вылучаны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 21 года і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь.
Кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў можа быць вылучаны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў і жыве ці працуе на тэрыторыі мясцовага Савета дэпутатаў. У выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў таксама могуць удзельнічаць грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 15 студзеня 2024 года.
30 студзеня будзе завершана рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, а з 31 студзеня пачнецца агітацыйны перыяд, які працягнецца да 24 лютага.
У адзіны дзень галасавання 25 лютага агітацыя забаронена, адзначаецца ў паведамленні.
Фота БЕЛТА