Ілюстрацыйнае фота
Супрацоўнікі Гродзенскага РАУС устанавілі асобу і затрымалі мужчыну, які 10 лістапада, знаходзячыся ў гасцях у пенсіянеркі, забраў з яе кашалька 600 рублёў.
У госці да сваёй бабулі мужчыну запрасіў яго знаёмы. Цягам дня яны пілі спіртныя напоі. Пазней прыйшла 84-гадовая пенсіянерка, якая атрымала пенсію, і дала мужчынам 100 рублёў, каб тыя схадзілі ў краму і купілі прадуктаў харчавання. Маладыя людзі так і зрабілі, а яшчэ купілі спіртное.
Вярнуўшыся з крамы, госць убачыў на стале кашалёк бабулі і ўзяў адтуль 300 рублёў, а праз некаторы час — яшчэ 300. Потым мужчына паехаў дамоў, а пенсіянерка не змагла знайсці свае грошы і звярнулася па дапамогу ў міліцыю.
Пасля выяўлення асобы і затрымання, дзеянні мужчыны былі кваліфікаваны Следчым камітэтам па артыкуле «Крадзеж» Крымінальнага кодэкса РБ.