Фура на тратуары ў Гродне
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
18 снежня каля 10.30 на праспекце Кляцкова ў Гродне фура апынулася за межамі праезджай часткі.
Устанавілі, што кіроўца аўтапоезда 1994 года нараджэння рухаўся з боку вуліцы Славінскага па левай паласе, калі перад ім пачаў перастройвацца грузавік. Каб пазбегнуць сутыкнення, ён пачаў сыходзіць направа і з’ехаў на тратуар.
У аварыі ніхто не пацярпеў. Кіроўца фуры з прычэпам вёз будаўнічыя матэрыялы з Гродна ў Мінск. У фірме малады чалавек працуе толькі два месяцы, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ